У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі».
Праваабаронцам стала вядома пра рэйды сілавікоў па родных тых, хто зʼехаў за мяжу. Вядома, што людзей просяць угаворваць сваякоў вярнуцца ў Беларусь праз «камісію па вяртанні». Вядома пра як мінімум 3 выпадкі, калі да людзей прыходзілі з такімі прапановамі.
Нагадаем, праваабаронцам вядомыя і як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання з-за мяжы.
аз