Беларуская Служба

Выведка Брытаніі патлумачыла, чаму ў Беларусі застаецца тысяча «вагнераўцаў»

05.02.2024 08:02
«Вагнераўцы» знаходзяцца ў Беларусі з чэрвеня 2023 году, тады іх было 8 тысяч.
Вагнераўцы ў Беларусіfacebook.com/mod.mil.by

Брытанская выведка заявіла, што цяпер у Беларусі застаецца менш за тысячу баевікоў ПВК «Вагнер». Расія карыстаецца іхнай прысутнасцю, каб прымусіць Украіну ўзмацніць кантроль над мяжой з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы выведкі Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, апублікаванай у нядзелю, 4 лютага, паведамляе «Свабода».

«Працяглая прысутнасць «вагнераўцаў» у Беларусі амаль напэўна выгадна Расіі ў вядзенні баявых дзеянняў, паколькі гэта прымушае Украіну падтрымліваць абаронныя пазіцыі і пакідаць асабісты склад на мяжы з Беларуссю», – тлумачыцца ў аглядзе.

«Вагнераўцы» знаходзяцца ў Беларусі з чэрвеня 2023 году, тады іх было 8 тысяч. Яны працягваюць навучаць беларускіх вайскоўцаў, лічаць брытанцы.

Паводле дадзеных выведкі, малаверагодна, што Аляксандр Лукашэнка будзе выкарыстоўваць наймітаў ПВК «Вагнер» па-за межамі іх паўнамоцтваў. Адзначаецца, што цяпер найміты ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, аднак наўрад ці будуць прымаць непасрэдны ўдзел у падтрыманні ўнутранай або памежнай бяспекі ў краіне.

У студзені паведамлялася, што ва Унутраных войсках МУС Беларусі працягваюцца трэніроўкі з байцамі ПВК «Вагнер». У прыватнасці, было створана некалькі атрадаў спецназу.

Ва Унутраных войсках МУС Беларусі за год стварылі пяць новых падраздзяленняў і два атрады добраахвотнікаў.

аз

Беларускія спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжа

01.02.2024 17:14
Яны робячы фэйкавыя анкеты для прэтэндэнтаў на пашпарт Новай Беларусі.