Нацыянальны банк Украіны дазволіў да 31 снежня 2024 года прадаць (абмяняць) безнаяўныя беларускія і расійскія рублі на іншую валюту, паведаміла «Свабода».
Паводле прэс-службы фінансавай установы, гаворка ідзе пра сродкі, што знаходзіліся на рахунках украінскіх банкаў і належалі рэзідэнтам (фізічным ці юрыдычным асобам) Украіны.
Продаж (абмен) расійскіх і беларускіх рублёў можна ажыццявіць паводле заявы кліента адзін раз датычна кожнага віду валюты і толькі праз тыя банкі, якія не маюць сувязі з Расіяй і Беларуссю і не знаходзяцца ў санкцыйных спісах Украіны і іншаземных краін.
Улады Украіны пасля расійскага ваеннага ўварвання, якое падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, забаранілі ўсе аперацыі ў беларускіх і расійскіх рублях.
У канцы 2023 года Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла змены ў закон пра банкі і банкаўскую дзейнасць, якія дазволілі часова разблакаваць рахункі з беларускімі і расійскімі рублямі. Гэтыя змены набылі юрыдычную сілу 7 лютага 2024 года.
Паводле Нацыянальнага банка Украіны, у пачатку 2022 году аб’ём беларускіх рублёў на рахунках юрыдычных асобаў Украіны складаў у эквіваленце 1 мільён, а фізічных – 45 грыўняў.
У канцы 2023 году ў пераліку на грыўню колькасць безнаяўных беларускіх рублёў у прадпрыемстваў Украіны складала 2 мільёны, ва ўкраінскіх грамадзян – 55 грыўняў.
За год да вайны, на пачатку 2021 году, гэтыя лічбы адпаведна складалі 3 мільёны грыўняў і 5 грыўняў. Фізічныя асобы Украіны аддавалі перавагу не беларускім, а расійскім рублям.
Цягам апошніх двух гадоў шмат прадпрыемстваў спрабавалі праз суд разблакаваць свае рахункі ў беларускіх і расійскіх рублях, але беспаспяхова.
аз