Пра гэта на савеце рэктараў паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае БЕЛТА.
«Штогод каля 8 тысяч студэнтаў мы адлічваем з ВНУ, палову з іх – за непаспяховасць (мы вітаем жорсткі адказ за якасць адукацыі), але палова – па ўласным жаданні. І гэта сведчыць аб тым, што з прафарыентацыяй мы істотна недапрацоўваем. І гэта – нерэалізаваны патэнцыял для эканомікі нашай краіны», – сказаў ён.
Іванец таксама расказаў, што палова выпускнікоў 9-х класаў, гэта базавая школа, ідзе ў каледжы. Раней такіх было 30 працэнтаў.
«Фактычна кожны другі выпускнік дзявятага класа выбірае траекторыю атрымання адукацыі ў каледжы. Гэта не гаворыць аб тым, што ім мы закрываем дарогу ў вышэйшую адукацыю. Ствараем адпаведныя дадатковыя траекторыі – толькі ў мінулым годзе ВНУ прынялі 10 тысяч выпускнікоў каледжаў», – растлумачыў Іванец.
Міністр расказаў, што цяпер сістэма вышэйшай адукацыі краіны прадстаўлена 49 ВНУ, у якіх навучаецца каля 230 тыс. студэнтаў і магістрантаў.
вх