Беларуская Служба

Новалукомскага пастара Аляксандра Зарэцкага затрымалі за тое, што ён маліўся за Украіну

23.02.2024 09:18
Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.
    .
Аляксандр Зарэцкі затрыманы чарговы раз.Фота: vitebskspring.org

Аляксандр Зарэцкі, пастар евангельскай царквы г. Новалукомля (Чашніцкі раён, Віцебская вобласці) быў учора затрыманы за тое, што падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне. Раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі пераследам.

Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.

Зарэцкі і яго абшчына падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў ужо не раз. У ліпені 2021 года ў пастара адбываўся ператрус, у лістападзе 2021 года адміністрацыйная справа была распачатая з-за нязначных недакладнасцяў пры афармленні гуманітарнага грузу.

20 красавіка 2023 года пастар быў затрыманы па арт.19.11 КаАП РБ за лайкі і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Пастар двойчы запар атрымаў арышт на 15 сутак, правёўшы за кратамі месяц.

Хрысціянская візія

нг