Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты

23.02.2024 14:22
У Вене Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергамфота: ТГ С.Ціханоўскай

Падчас сустрэчы асобную ўвагу лідарка надала сітуацыі з беларускімі палітвязнямі і распавяла міністру пра тых, каго трымаюць у рэжыме інкамунікада. Палітыкі абмеркавалі магчымыя шляхі па прыцягненню рэжыму да адказнасці на міжнародным узроўні. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская заклікала міністра прызначыць спецпасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі.

Асобна ўзнімаліся пытанні легалізацыі. Шаленберг распавёў, што зараз Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы інструкцыі па легалізацыі для беларусаў Аўстрыі. Але застаецца праблема з пашпартам замежніка: для таго, каб атрымаць такі дакумент, па аўстрыйскім заканадаўстве неабходна адмовіцца ад беларускага грамадзянства.

Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка заклікала міністра не прызнаваць парламенцкія «выбары» ў Беларусі.

ав/ТГ С.Ціханоўскай

Аляксандр Хацкевіч расказаў, як яго хацелі дэпартаваць з Чэхіі з-за беларускага пашпарта

14.01.2024 13:49
Аляксандр Хацкевіч гуляў у кіеўскім «Дынама» з 1996 па 2003 год, а ў 2017–2019 гадах быў галоўным трэнерам клуба. У 2014–2016 гадах узначальваў зборную Беларусі.

Беларускія спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжа

01.02.2024 17:14
Яны робячы фэйкавыя анкеты для прэтэндэнтаў на пашпарт Новай Беларусі.

Кавалеўскі пра «пашпарт новай Беларусі»: Гэта ўдарыць Лукашэнку там, дзе павінна, калі ён дзяржаўную функцыю пераўтварае ў інструмент рэпрэсій

09.02.2024 07:04
Валер Кавалеўскі, намеснік па міжнародных справах Офіса Святланы Ціханоўскай, распавёў, з якім пашпартам можна правесці аналогію для «пашпарта новай Беларусі».