Беларуская Служба

Палітвязень Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы

23.02.2024 17:11
Уладзімір Гундар мае інваліднасць, у яго няма нагі.
Уладзімір Гундарфота: Новы Час

Пяты месяц у камеры-адзіночцы Магілёўскай крытай турмы №4 знаходзіцца палітвязень Уладзімір Гундар. Перапіска абмежаваная. Але суцешыла родных дазволенае раз на месяц тэлефанаванне, піша Радыё Рацыя.

Сваякі палітвязня расказалі: – Зараз яму выдаюць лекі і нават робяць уколы, што за тры гады не было ні разу ва ўсіх турмах. А так, настрой у яго цяжкі. Ён ужо каторы месяц у адзіночцы сядзіць. І яму ўжо цяжка, ён перажывае.

Палітвязень Уладзімір Гундар адбываў пакаранне ў Бабруйскай калоніі №2. 10 кастрычніка пераведзены на 3 гады ў крытую Магілёўскую турму №4. Асуджаны да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па справе «групоўкі Аўтуховіча».

ав/Радыё Рацыя

Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са «справай Аўтуховіча аб тэракце»

20.05.2021 13:52
Уладзіміра Гундара абвінавацілі ў тым, што падчас ператрусу па справе аб «тэракце» мужчына нібыта пагражаў следчым. 

Уладзімір Гундар абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту

29.06.2022 17:12
У судзе яго змясцілі ў клетку ў адных майтках, рукі прыкулі кайданкамі да кратаў.