Беларуская Служба

Баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундар ужо 5 месяцаў знаходзіцца ў адзіночнай камеры

24.02.2024 11:28
Уладзіміра Гундара прыгаварылі па некалькіх палітычных справах да 20 гадоў пазбаўлення свабоды.
Баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундарздымак з адкрытых крыніц

Баранавіцкі палітвязень Уладзімір Гундар ужо 5 месяцаў знаходзіцца ў адзіночнай камеры, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Вязня сумлення пасля пераводу ў «крытую» турму ў Магілёве амаль адразу змясцілі ў камеру-адзіночку.

Падставы такога рашэння невядомыя.

Уладзіміра Гундара прыгаварылі па некалькіх палітычных справах да 20 гадоў пазбаўлення свабоды.

вс