Ініцыятыва паведамляе, што да некаторых людзей, якія раней «добраахвотна» пералічылі грошы дзяржаве за свае данаты ў 2020-ым годзе, зноў прыходзяць сілавікі.
«Мы атрымліваем паведамленні, што тым, хто данаціў BYPOL або рэгулярна і шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму – гэта да пятнаццаці гадоў у турме. Сёння стала вядома пра які ўжо выпадак, калі данацёру шыюць менавіта такі артыкул.
Пры гэтым спачатку з вас паспрабуюць зрубіць грашэй, а потым усё адно пасадзяць, піша @by_help.
Ініцыятыва апісвае выпадак айцішніка, які заплаціў 775 тысячаў долараў адкупных, трапіў у турму на тры гады і цяпер рызыкуе атрымаць 15 гадоў.
Адзінае выйсце для тых, хто данаціў, гэта выезд за мяжу.
ав