Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская заклікала збіраць грошы на дроны

28.02.2024 17:10
Беларускім добраахвотнікам ва Украіне патрэбная нашая дапамога, заявіла дэмакратычная лідарка Беларусі.
Святлана Ціханоўская заклікала збіраць грошы на дроныhttps://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская, якая надоечы сустрэлася з Палком Каліноўскага, паведаміла, што група аэравыведкі Палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова скончыла курсы кіравання FPV-дронамі і збірае сродкі на набыццё беспілотнікаў. На дадзены момант сабраная толькі палова сумы.

«Кожны наш данат, які ідзе на забеспячэнне байцоў экіпіроўкай, тэхнікай і асабліва дронамі, дапамагае ім захаваць жыцці. А добраахвотнікі, у сваю чаргу, робяць усё магчымае, каб і ва Украіне, і ў Беларусі як мага хутчэй наступіў мір – без дыктатураў, агрэсіі і гвалту», – нагадала Ціханоўская і заахвоціла падтрымаць гэты збор.

«Я ведаю, што беларуская салідарнасць не ведае межаў. І разам мы зможам закрыць гэты збор і дапамагчы нашым байцам», – сказала Святлана Ціханоўская.

аз

By_Help: Некаторых людзей, якія раней «заплацілі» за свой данат, затрымліваюць і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

27.02.2024 17:20
Ініцыятыва апісвае выпадак айцішніка, які заплаціў 775 тысячаў долараў адкупных, трапіў у турму на тры гады і цяпер рызыкуе атрымаць 15 гадоў.