Беларуская Служба

Літоўская выведка: Беларусь пад кантролем Расіі развівае магчымасці для размяшчэння ядзернай зброі

07.03.2024 18:09
Літоўская выведка апублікавала даклад аб пагрозе нацыянальнай бяспецы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Zerkalo.io/Tut.by

У дакуменце падкрэсліваецца, што Крэмль пачаў сур’ёзную рэформу сваіх узброеных сілаў, якая павялічыць вайсковы патэнцыял Расіі ў рэгіёне Балтыйскага мора. «Планавыя структурныя змены і змены ў сістэме камандавання ўжо пачаліся, некаторыя з іх рэалізуюцца ў Калінінградскай вобласці і Заходняй Расіі», – адзначае літоўская выведка.

На думку літоўскай выведкі, Беларусь пад кантролем Расіі развівае магчымасці для размяшчэння ядзернай зброі. Вядзецца работа па мадэрнізацыі інфраструктуры для яе захоўвання, навучанне асабовага складу Узброеных Сіл Беларусі працы з такой зброяй.

У 2023 годзе Беларусь атрымала з Расіі выключна вялікую колькасць ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў: ракетныя комплексы «Іскандэр», здольныя знішчаць цэлі ў радыусе да 500 км, дывізіён бронетранспарцёраў БТР-82А, ЗРК С-400 і Ударныя верталёты Мі-35М, нагадваецца ў тэксце.

Штогод літоўская выведка рыхтуе публічную справаздачу аб пагрозах нацыянальнай бяспецы. У апошнім дакуменце дадзена ацэнка найважнейшых пагроз і фактараў рызыкі на бліжэйшую перспектыву 2024-2025 гг.

PAP/вх

З'явіўся ўказ аб пераводзе беларускіх дзяржорганаў на працу ў ваенны час

04.03.2024 17:30
Яшчэ адна навіна – прысваенне вайсковых званняў тым, хто не служыў.

Памочнік міністра абароны Беларусі: Мы бачым усе прыкметы падрыхтоўкі да вайны

07.03.2024 16:31
Памочнік міністра абароны генерал-маёр Леанід Касінскі, разважаючы аб нарошчванні ўзбраення і ваеннай моцы краін НАТА, заявіў, што Беларусь бачыць усе прыкметы падрыхтоўкі да вайны.