Беларуская Служба

З 2020 года больш за 8 тысяч беларусак пацярпелі ад палітычнага пераследу

08.03.2024 11:01
Зараз у турмах і калоніях знаходзіцца 171 жанчына-палітвязень.
      2020 .
Пікет беларускіх жанчын пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. Foto: ТК Баста

З 2020 года ў Беларусі больш за 8 тысяч жанчын сталі ахвярамі палітычнага пераследу, паведамляе ПЦ «Вясна». Масавыя рэпрэсіі пачаліся ў жніўні 2020 года падчас пратэстаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

Тысячы жанчын, якія ўдзельнічалі ў іх, былі параненыя, збітыя супрацоўнікамі КДБ і міліцыі, звольненыя з працы, арыштаваныя і асуджаныя да штрафаў, прымусовых работ і турэмнага зняволення.

Зараз у турмах і калоніях знаходзіцца 171 жанчына-палітвязень. Сярод іх Вольга Маёрава, асуджаная падчас сфальсіфікаванага працэсу на 20 гадоў пазбаўлення волі нібыта за «тэрарыстычную дзейнасць», маці пяцярых дзяцей Вольга Залатар і цяжкахворая 68-гадовая Наталля Пятровіч, асуджаная за крытычныя каментары ў інтэрнэце пра ўладу.

Жанчын у турмах пераследуюць турэмшчыкі і турэмная адміністрацыя. Яны не маюць доступу да медыцынскіх паслуг. Доўгі час ім не дазваляюць спаткацца з сем'ямі і дзецьмі.

яс/IAR