Беларуская Служба

Сярэднестатыстычны вобраз беларускай жанчыны – у лічбах

08.03.2024 16:08
Белстат падрыхтаваў да 8 сакавіка агляд «сярэднестатыстычны вобраз беларускай жанчыны».
.
.Shutterstock/mikeforemniakowski

Дадзеныя афіцыйнай статыстыкі выглядаюць наступным чынам.

У Беларусі жыве амаль 5 млн жанчын (53,8 % насельніцтва), сярэдні ўзрост жанчын Беларусі – 43,6 гадоў.

79,1 % беларускіх жанчын жывуць у гарадах, 56,9 % маюць вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Сярод жанчын працаздольнага ўзросту працуюць 84,3 %, абсалютная большасць працуе ў сферы паслуг (73,3 %) – многія ў сферы аховы здароўя, адукацыі, фінансавай і страхавой дзейнасці.

Кожны другі кіраўнік у Беларусі (ва ўзросце 20-49 гадоў) – жанчына.

60,2 працэнта працуючых жанчын 20-49 гадоў маюць непаўналетніх дзяцей.

У Беларусі жанчыны заключаюць першы шлюб ва ўзросце 26,5 гадоў. Сярэдні ўзрост пры нараджэнні дзіцяці – 30 гадоў, першынца – 27 гадоў.

Цікава, што найбольш жанчын (у працэнтах ад агульнай колькасці жанчын) у Мінску – 22 %, а найменш у Магілёўскай вобласці – 10,7%.

На пачатак 2023 года на тысячу мужчын у краіне прыходзілася 1 165 жанчын.

вх

З 2020 года больш за 8 тысяч беларусак пацярпелі ад палітычнага пераследу

08.03.2024 11:01
Зараз у турмах і калоніях знаходзіцца 171 жанчына-палітвязень.