Беларуская Служба

Мінімум 24 палітвязні ў лютым выйшлі на волю пасля заканчэння тэрміну

10.03.2024 09:16
Лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

ПЦ «Вясна» паведамляе, што на дадзены момант у Беларусі налічваецца 1414 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на «хімію»), ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Паводле дадзеных праваабаронцаў, у лютым на волю выйшлі мінімум 24 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны, а чацвёра з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ тры чалавекі былі асуджаныя да «хатняй хіміі» і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі – распавядае «Вясна» у штомесячным дайджэсце.

Яна адзначае, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне. Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo.

У лютым беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі тры чалавекі ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда – ім прызначылі «хатнюю хімію». Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам.

нг