Беларуская Служба

Беларусам прапануюць высокааплатную працу па «дакладанні абстаноўкі» ў Польшчы. У чым падвох?

10.04.2024 16:03
У рускамоўных групах эмігрантаў, якія жывуць ва ўсходняй Польшчы, зноў сталі з'яўляцца аб'явы аб пошуку кіроўцаў для высокааплатнай працы.
Kontrole na granicy.
Kontrole na granicy.PAP/Darek Delmanowicz

Суіскальнікам даюць зразумець, што вакансія дазволіць ім неўзабаве зарабіць на ўласнае аўто. Але адгукацца на такія прапановы не варта, папярэджвае медыя MOST: хутчэй за ўсё гэтая праца звязаная з нелегальнай міграцыяй.

Напрыклад, у Беластоку шукаюць кіроўцаў «для высокааплатнай працы на асабістым або арандаваным аўто ў якасці машыны суправаджэння". Ад работніка патрабуецца ехаць па зададзеным маршруце і дакладваць абстаноўку на дарозе. Для сувязі пазначаны толькі месенджары, некаторыя з іх прывязаны да ўкраінскага нумара.


Прыклад аб'явы па пошуку вадзіцеляў у рускамоўным чаце Польшчы.


Прыклад аб'явы па пошуку вадзіцеляў у рускамоўным чаце Польшчы. Скрыншот: MOST

Праца, хутчэй за ўсё, звязана з перавозкай мігрантаў. Шукаць могуць як кур'ераў, так і тых, хто пракладае для іх маршрут.

Справа ў тым, што ў сувязі з вялікай плынню нелегальнай міграцыі памежнікі і паліцэйскія патрулі аглядаюць многія машыны ў памежнай зоне. Таму перавозчыкі спачатку пускаюць пустую машыну, кіроўца якой правярае, дзе стаяць патрулі паліцыі,  перадае інфармацыю кур'еру, які вязе мігрантаў.

За дапамогу ў арганізацыі нелегальнай міграцыі прадугледжана пакаранне ў межах крымінальнага кодэкса.

вх