Адзначаецца, што бакі абмяркуюць «развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні».
У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на «існуючыя выклікі і пагрозы».
На наступны дзень Лукашэнка і Пуцін плануюць сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Як заяўлена, будуць падведзеныя вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы.
Запланаваныя размовы з касманаўтамі ды абмеркаванне далейшых перспектыў супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.
юл