Ілюстрацыйны здымакфота: gpg.gov.by
У канцы сакавіка Польшча забараніла ўвозіць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра. Чым выкліканая такая забарона, як яна будзе дзейнічаць і на каго распаўсюджвацца – нічога з гэтага польскія ўлады не паведамілі. Вось што на запыт Deutsche Welle адказалі ў міністэрстве фінансаў Польшчы.
- Уведзеную забарону назвалі «эфектыўнымі мерамі па выкараненні практыкі абыходу санкцый». Як можна зразумець з афіцыйнага адказу, Беларусь разглядаецца як «краіна высокай рызыкі», вядомая тым, што дапамагае абыходзіць санкцыі. У ведамстве спаслаліся на рэгламент Рады ЕС ад 2014 года, які забараняе «свядомы і наўмысны ўдзел у дзейнасці» па абыходзе санкцыйных абмежаванняў. Неабходнасць даваць на мяжы даведку ад вытворцы аўтамабіля тлумачаць патрабаваннямі мытнага кодэкса.
- DW таксама прасіла адказаць, чаму забарона распаўсюджваецца менавіта на аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра, па якой прычыне гэтая мера ўводзіцца менавіта зараз і закранае толькі экспарт у Расію. Аднак падрабязнасці па гэтых пытаннях польскія ўлады не паведамілі.
вх