Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падазраванаму ў згвалтаванні беларускі Лізы ў цэнтры Варшавы выставяць абвінавачванне ў забойстве

11.04.2024 18:45
Дорыяну С., які падазраецца ў жорсткім згвалтаванні і замаху на забойства маладой беларускай жанчыны ў цэнтры Варшавы, пракуратура прад'явіць  абвінавачванне ў забойстве.
Аўдыё

На змяненне рашэння следчых (раней яго абвінавачвалі ў згвалтаванні і замаху на забойства), паўплывалі вынікі ўскрыцця 25-гадовай беларускі, паведамляе RMF24.pl.

Пасля жорсткага згвалтавання і збіцця Ліза трапіла ў бальніцу, дзе некалькі дзён знаходзілася ў рэанімацыі.

1 сакавіка Лізавета памерла. Медыцынскай прычынай смерці стала гібель мозга.

Першапачаткова ў абвінавачвання не было доказаў таго, што напад быў прамой прычынай смерці жанчыны.

Сабраныя доказы дазваляюць выставіць 23-гадоваму Дорыяну С. абвінавачванне ў забойстве.

На Лізавету напалі ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. Дзяўчыну згвалтавалі і збілі. Праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы.

Трагічная смерць дзяўчыны выклікала хвалю абурэння ў Варшаве. У сталіцы прайшоў марш памяці і пратэсту, а на пахаванне прыйшлі  некалькі соцень чалавек.

вх