Беларуская Служба

Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі

16.04.2024 17:05
Новыя абмежаванні былі абвешчаныя падчас візіту лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай у Атаву.
Святлана Ціханоўская і прэмʼер Канады Джасцін Трудоfacebook.com/S.Tsikhanouskaya

У панядзелак Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. Яны тычацца 21 беларускага чыноўніка, які мае дачыненне да парушэння правоў чалавека пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Нагадваем, санкцыі былі абвешчаныя падчас візіту лідаркі беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланы Ціханоўскай u Атаву, які працягваецца з нядзелі.

У спіс асобаў, якія трапілі пад санкцыі, увайшлі былыя і цяперашнія супрацоўнікі сілавых структур, пракуратуры, прадстаўнікі судовай улады і начальнікі калоній. Гэтыя людзі раней трапілі пад санкцыі Еўрасаюза.

Дагэтуль Канада 14 разоў уводзіла свае санкцыі супраць Беларусі. Яны закранулі 211 чалавек і 71 арганізацыю.

Рэзідэнтам Канады і канадцам за мяжой забаронена праводзіць любыя аперацыі з асобамі, якія трапілі пад санкцыі. Згаданым асобам забаронены таксама ўезд у Канаду.

IAR/аз

Святлана Ціханоўская выступіла на Дэльфійскім эканамічным форуме

12.04.2024 13:14
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл заклікала не ўраўноўваць беларусаў і рэжым, а таксама паспрыяць вызваленню палітвязняў.