Беларуская Служба

Палітвязня Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым у Гродна

22.04.2024 15:45
Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава палітвязень паўгода будзе адбываць тэрмін у гродзенскай турме № 1.
 a
Анатоль Латушкaspring96.org/скрыншот

У судзе Шклоўскага раёна 22 сакавіка адбыўся суд па замене палітвязню Анатолю Латушку рэжыму ўтрымання на турэмны. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці мужчыну, асуджанага да шасці гадоў калоніі, у турму тэрмінам на шэсць месяцаў. Анатоля ўжо этапавалі ў гродзенскую турму № 1, паведамляе «Вясна».

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года Анатолю прызначылі шэсць гадоў калоніі, Алене Маліноўскай - чатыры гады калоніі, Ліліі Ананян - пяць гадоў «хатняй хіміі».  Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічыняў і пастанавілі кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Нагадаем, фігурантаў справы затрымалі 31 студзеня 2022 года за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня» і змясцілі пад варту.

Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУСа Мінска. Жонку Анатоля таксама асудзілі праз тры тыдні пасля мужа. Алене прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі».

Спачатку Латушка адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, але пазней яго перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Па ініцыятыве адміністрацыі ўстановы яму вырашылі ўзмацніць пакаранне і перавесці на турэмны рэжым. Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава палітвязень паўгода будзе адбываць тэрмін у гродзенскай турме № 1.

аз

Два гады пазбаўлення волі і штраф – гэта прысуд за супрацу з «Белсатам»

22.04.2024 12:45
Сваю віну ў прад'яўленым абвінавачанні Анастасія Мацяш не прызнала.