Беларуская Служба

Украіна прыгразіла Беларусі адказнасцю за супрацоўніца з анексаваным Крымам

17.07.2024 17:07
«Чыноўнікі, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і падпісанні такіх «дакументаў», стануць прадметам разгляду для ўжывання санкцыйных абмежаванняў нашымі партнёрамі па санкцыйнай кааліцыі».
Na zdjęciu: most Krymski
Na zdjęciu: most Krymskishutterstock.com

Украіне вядома сама меней пра сем дамоваў, падпісаных беларускімі ўладамі з дзяржаўнымі органамі акупаванага Крыму, – паведаміў намеснік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Паводле яго, у чэрвені 2024 году ўлады Віцебска і Віцебскай вобласьці, «грэбуючы нормамі міжнароднага права», заключылі пагадненні з акупацыйнымі ўладамі Сімферопаля, Феадосіі і Сакскім раёнам паўвострава, таксама быў падпісаны пратакол аб намерах па стварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск – Крым».

У гэты ж пералік, паводле намесніка міністра, можна ўключыць і пратакол аб намерах стварыць свабодную эканамічную зону «Віцебск – Крым». Кіраўнікі Мінгарсавету і Мінгарвыканкаму падпісалі пагадненні аб супрацоўніцкае з акупацыйнымі ўладамі Севастопаля.

«Няма сумневу, што такія дзеянні не маглі адбыцца без дазволу вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы, гэта значыць усе гэтыя пагадненні зʼяўляюцца адкрытай і задакументаванай дэманстрацыяй прызнання расійскай акупацыі Рэспублікай Беларусь», – падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС Украіны.

Усе «факты супрацьпраўных дзеянняў», якія ўяўляюць пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, адзначыў Сібіга, «дакладна фіксуюцца праваахоўнымі органамі» Украіны, праводзіцца адпаведнае расследаванне, па выніках якога «датычныя не застануцца бяскарнымі і будуць прыцягнутыя да прававой адказнасці», падкрэсліў намеснік міністра.

«Чыноўнікі, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і падпісанні такіх «дакументаў», стануць прадметам разгляду для ўжывання санкцыйных абмежаванняў нашымі партнёрамі па санкцыйнай кааліцыі».

svaboda.org/эж