Беларуская Служба

Лукашэнка памяняў намесніка міністра абароны

18.07.2024 15:01
Пасаду генерал-маёра Андрэя Жука зойме генерал-маёр Аляксандр Навуменка.
-  ,    .
Генерал-маёр Аляксандр Навуменка, новы намеснік міністра абароны. nn.by/Скрыншот з відэа

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка памяняў намесніка Мінабароны краіны. Намесніка міністра абароны генерал-маёра Андрэя Жука адпраўляюць у запас па прычыне ўзросту, а заменіць яго таксама генерал-маёр Аляксандр Навуменка, паведамляе «Наша Ніва».

Да прызначэння на новую пасаду Аляксандр Навуменка займаў пасаду камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл.

Цяпер гэтымі войскамі будзе камандаваць генерал-маёр Аляксандр Бас, адпаведна вызвалены ад ранейшай пасады начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл.

аз

Эстонія ўслед за Латвіяй і Літвой забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах

18.07.2024 09:39
Забарона была ўведзена ў рамках чарговага пакета санкцый ЕС. У Таліне лічаць такое рашэнне правільным, паколькі беларускі рэжым дапамагае Расіі весці вайну ва Украіне.

МУС Польшчы: Дзеля паляпшэння адносінаў з Беларуссю, чакаем на вырашэнне найбольш балючых пытанняў з боку Мінска

18.07.2024 11:30
Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк падкрэслівае, што дзеля паляпшэння адносінаў Мінска і Варшавы найперш трэба высветліць «найбольш балючыя» пытанні паміж Польшчай і Беларуссю.