У судзе Фрунзенскага раёну Мінска 29 ліпеня пачаўся суд над 42-гадовым вандроўнікам Віктарам Чайкай. Яго затрымалі ў канцы мая. Тады рэжымныя Тэлеграм-каналы паведамлялі, што Віктар з’яўляецца адміністратарам чату «Беларусы на Шры-Ланцы».
Мужчыну судзяць за «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Справу прызначаная весці суддзя Юлія Крэпская.
Віктар Чайка таксама вядзе невялікі Ютуб-канал «Дыялогі аб Міры».
вс