Грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, прыгавораны ў Беларусі да расстрэлу, напісаў прашэнне аб памілаванні. Пра гэта ў аўторак паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, а ён сам сабраў нараду, каб «параіцца». На яе нечакана запрасілі прапагандыстку Людмілу Гладкую, якая была на судовым працэсе над Крыгерам. Само пытанне Лукашэнка назваў «вельмі прыкрым», паведамляе «Еўрарадыё».
Рыка Крыгер прыехаў у Беларусь 2 кастрычніка 2023 года, а 6 кастрычніка ўжо быў за кратамі. Сцвярджаецца, што ён падклаў выбухоўку, забраную са схованкі ў Мінску, на чыгуначнай станцыі Азярышча, якая выкарыстоўваецца для пагрузачна-разгрузачных аперацый з вайсковай тэхнікай. Выбух адбыўся позна ўвечары 5 кастрычніка. Ахвяр не было, а пашкоджанні былі нязначныя.
Крыгер сваю віну ў «тэракце» не прызнаў, прызнаў толькі «агентурную дзейнасць». Нельга выключыць, ён стаў ахвярай правакацыі.
вс