Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская падтрымала масавыя пратэсты ў Венесуэле

30.07.2024 16:21
Яны праходзяць у гэтай краіне супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
   ,
Сілавікі разганяюць жыхароў Каракаса, якія выйшлі на акцыю пратэстаPAP/EPA/Henry Chirinos

Кіраўніца Абʼяднанага пераходнага кабінету Беларусі Святлана Ціханоўская падтрымала масавыя пратэсты ў Венесуэле. Яны праходзяць у гэтай краіне супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

«Мы падтрымліваем адважны народ Венесуэлы, які патрабуе справядлівага падліку іх галасоў на нядзельных выбарах, – напісала ў сацсетках Ціханоўская. – У 2020 годзе беларусы таксама галасавалі за дэмакратычныя перамены, і сотні тысяч выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст, калі дыктатар скраў нашы галасы».


Згодна з апытаннямі, прадстаўнік апазіцыі Эдмунда Гансалес упэўнена перамог на выбарах. Аднак Цэнтрвыбаркам Венесуэлы паведаміў, што ён набраў 44% галасоў, а актуальны прэзідэнт Нікалас Мадура – больш за 51%. Пратэсты праходзяць як у Каракасе, венесуэльскай сталіцы, так і па ўсёй краіне.

вс