Беларуская Служба

Колькасць «палітычных» крымінальных спраў у Беларусі дасягнула абсалютнага максімуму

31.07.2024 16:22
Цэнтр новых ідэяў агучыў вынікі даследавання «Барометр рэпрэсіяў у Беларусі».
Ілюстрацыйнае фотаspring96.org

За другі квартал 2024 году колькасць заведзеных у Беларусі палітычна матываваных крымінальных спраў дасягнула 450 — гэта абсалютны максімум за апошнія 4 гады, вынікае з новага даследаваньня Цэнтра новых ідэяў «Барометр рэпрэсіяў у Беларусі».

- Цяпер мы, верагодна, знаходзімся ў пачатку трэцяй хвалі [рэпрэсіяў], якая пачалася ў першым квартале 2024 году, — зазначыў сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Першая хваля, паводле яго, назіралася ў другой палове 2021 году, калі за трэці квартал завялі сама меней 356 крымінальных спраў, другая — у сярэдзіне 2023 году (446 спраў за трэці квартал), і трэцяя – за другі квартал 2024 году 450.

яс/Свабода