Беларуская Служба

Беларусь перакіне на мяжу з Украінай «Іскандэры» і «Паланэзы»

10.08.2024 17:23
Даручэнне аб перакідцы войскаў аддаў Аляксандр Лукашэнка, «улічваючы абстаноўку, якая складваецца ва Украіне, а таксама ў Курскай вобласці Расіі».
Ракетная сістэма залпавага агню «Паланэз» беларускай вытворчасціwikipedia.org/Homoatrox/CC BY-SA 3.0

Беларусь перакіне ў памежныя з Украінай рэгіёны рэактыўныя сістэмы «Паланэз» і комплексы «Іскандэр», вынікае з заявы міністра абароны Віктара Хрэніна.

Таксама ў бок мяжы будуць пераcунутыя вайсковыя часці сіл спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў і ракетных войскаў, паведамілі ў Мінабароны. На гэтых напрамках таксама плануюць «нарасціць сілы і сродкі зенітна-ракетных, радыётэхнічных войскаў і авіяцыі», паведамляе «Еўрарадыё».

Даручэнне аб перакідцы войскаў аддаў Аляксандр Лукашэнка, «улічваючы абстаноўку, якая складваецца ва Украіне, а таксама ў Курскай вобласці Расіі».

Сёння раніцай Лукашэнка заявіў, што ўначы над Беларуссю нібыта збілі беспілотнікі, якія ляцелі ў Расію. Украіна на гэтую заяву не прарэагавала.

вс