Беларуская Служба

Лукашэнка ператасаваў чыноўнікаў

12.08.2024 14:08
Змены ўведзеныя на пасадзе намесніка прэм'ер-міністра, міністра энергетыкі, беларускай чыгункі і амбасадаў некалькіх краін Азіі і Афрыкі.
Лукашэнка ператасоўвае чыноўнікаўТК-Пул Першага

На пасаду міністра энергетыкі прызначаны былы гендырэктар прадпрыемства «Белтопгаз» Аляксей Кушнарэнка.

Папярэдні міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч пакліканы выконваць задачы намесніка прэм'ер-міністра.

Пётр Пархомчык, які раней быў намеснікам прэм'ера, узначаліў Берасцейскі аблвыканкам.

Змена адбылася таксама на пасадзе кіраўніка Беларускай чыгункі - Лукашэнка прызначыў Валерыя Вярэніча, які да таго быў першым намеснікам міністра транспарту.

яс/Белсат