Беларуская Служба

Рэжысёр Дар'я Жук здымае новы фільм пра нечаканую тэлепартацыю ў Беларусь

12.08.2024 17:00
Праект «Менавіта тое, чым здаецца» стане працягам тэмы, паднятай у фільме «Крышталь».
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock/nampix

Фільм раскажа пра Надзю і Фёдара, якія, спрабуючы атрымаць палітычны прытулак у ЗША, нечакана тэлепартуюцца назад у Беларусь, чытаем на сайце «Наша Ніва».

Дар'я Жук раней зняла свой дэбютны фільм «Крышталь». Новы фільм — гэта навукова-фантастычная сатыра «Менавіта тое, чым здаецца».

Гэты фільм, які ўяўляе сабой змрочную сатыру на сучасны аўтарытарызм, будзе зняты пры падтрымцы эстонскай кампаніі Allfilm, прадзюсарамі выступаюць Воля Чайкоўская, Іва Фелт і Віялета Крэчэтава. Сцэнар фільма заснаваны на арыгінальнай гісторыі Таццяны Заміроўскай, якая таксама выступіць суаўтарам сцэнарыя. Здымкі будуць весціся на беларускай, англійскай і рускай мовах.

Фільм раскажа пра Надзю і Фёдара, якія, спрабуючы атрымаць палітычны прытулак у ЗША, нечакана тэлепартуюцца назад у Беларусь з дапамогай загадкавай квантавай тэхналогіі, створанай навукоўцамі пад дыктатам таталітарнага рэжыму.

Праект «Менавіта тое, чым здаецца» стане працягам тэмы, паднятай у «Крышталі», дзе гераіня таксама шукала сваю ідэнтычнасць паміж роднай Беларуссю і марай аб свабодзе ў Амерыцы.

Жук падкрэслівае, што яе новы фільм даследуе тэмы таксічнай настальгіі і пошукаў ідэнтычнасці на фоне таталітарнага рэжыму.

яс