Беларуская Служба

У Бярозе распачаўся масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту

28.08.2024 10:45
Гэта наступствы рэйды лукашэнкаўскіх сілавікоў у сакавіку бягучага года, калі адбыліся арышты ў Бяроза за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года.
 : 43-   ()  54-   ()
На фота: 43-гадовы Сяргей Гоўша (злева) і 54-гадовы Аляксандр Малькоў (справа)https://t.me/viasna96

У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) пачынаюць судзіць адразу чатырох мясцовых жыхароў: Сяргея Скробата, Аляксандра Малькова, Ігара Шыманчыка, Сяргея Гоўшу.

У сакавіку 2024 года сілавікі правялі рэйды за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманне каля дзесяці чалавек. Так, у межах такога «хапуна» быў затрыманы і Сяргей Скробат — з ім было апублікавана «пакаяльнае відэа». Таксама вядома, што Ігар Шыманчык утрымліваецца пад вартай у СІЗА-7.

Справу супраць мужчын разглядае Наталля Мінчанка.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл