Беларуская Служба

Лукашэнка абмяркоўвае з прапагандыстамі прэзідэнцкія выбары 2025 года

29.08.2024 12:32
Дыктатар у чарговы раз крывадушнічаў, заклікаючы дзяржаўныя СМІ, не працаваць на яго карысць.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Пры гэтым лукашэнкаўскае Міністэрства інфармацыі пастаянна ўносіць у спіс экстрэмісцкіх выданняў незалежныя медыі.

У сустрэчы з Лукашэнкам узялі ўдзел намеснік кіраўніка яго адміністрацыі (верагодна, экс-міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў), кіраўнік Міністэрства інфармацыі Марат Маркаў, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Узурпатар папрасіў прапагандыстаў не «валіць на яго карысць», калі ён стане кандыдатам на выбарах.

Нелегітымны падзякаваў прапагандыстам, што яго «часам нядрэнна паказваюць», але падчас выбараў папрасіў лепш дэманстраваць, «чаго краіна дасягнула», каб людзі маглі вызначыцца, што ім рабіць, і каго выбіраць, крывадушнічаў Лукашэнка.

Апроч таго дыктатар заявіў, што «ніякіх загадаў, каб ісці ваяваць за межы Беларусі, не было і не будзе. Мы толькі тады будзем ваяваць, калі прыйдуць да нас з дрэннымі намерамі», – падкрэсліў кіраўнік мінскага рэжыму.

юл