Дзяржаўная памежная служба Літвы паведаміла, што за два гады колькасць грамадзян Літвы, якія ездзяць у суседнюю Беларусь, скарацілася ў пяць разоў. У жніўні было 10 тысяч наведванняў Беларусі, два гады таму гэтая лічба складала 50 тысяч, а год таму — 33 тысячы.
Зніжэнне яшчэ больш значнае, таму што ў красавіку 2022 года Мінск увёў бязвіз з прапагандысцкімі мэтамі і першапачаткова колькасць паездак значна вырасла. Аднак літоўскія ўлады заклікалі сваіх жыхароў быць асцярожнымі. Высветлілася, што беларускія спецслужбы спрабуюць вербаваць грамадзян Літвы.
Дэпартамент бяспекі Літвы папярэджвае, што на памежных пераходах грамадзян Літвы дапытваюць і прымушаюць да супрацоўніцтва.
Меншая колькасць падарожнікаў таксама з'яўляецца вынікам закрыцця міжнародных памежных пераходаў. Цяпер у Беларусь можна заехаць толькі праз два пункты, размешчаныя на Віленшчыне.
IAR/вх