На гэтым тыдні па ўсёй Беларусі будуць судзіць як мінімум 33 чалавекі паводле артыкулу, у якім гаворыцца аб актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паралельна працягваюцца затрыманні, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
На першым месцы па пераследу – Мінск і Брэстчына. Так, 4 верасня ў судзе Брэсцкага раёна будуць судзіць адразу 11 чалавек. На наступны дзень у судзе Бярозаўскага раёна пачнецца працэс над чатырма мясцовымі жыхарамі.
Агулам з 2020 года па згаданым артыкуле прыгаварылі мінімум 2 тыс. 579 чалавек.
вс