Беларуская Служба

Бізнес у Беларусі праз малыя заробкі сутыкнуўся з недахопам працаўнікоў

05.12.2024 17:24
Летась колькасць вакансій на сайце rabota.by павялічылася на 42,5%, а сёлета — на 24%. 
Ілюстрацыя shutterstock.com/Mikhail Akimov

Беларускі бізнес сутыкнуся з сур’ёзным недахопам супрацоўнікаў і пакуль не знайшоў добрага рашэння гэтай праблемы, — чытаем на партале probusiness.io.

Летась колькасць вакансій на сайце rabota.by павялічылася на 42,5%, а сёлета — на 24%. Колькасць адпраўленых рэзюмуе ў мінулым годзе падала, у гэтым годзе адбыўся прырост на 22%. Працадаўцы вымушаныя падымаць заробкі. Цяпер самы мінімальны ўзровень беспрацоўя — 2,9%. Колькасць рэзюмэ расце, але кандыдатаў па-ранейшаму не стае.

Беларусы хочуць большых заробкаў, а працадаўцы мяркуюць, што і так плацяць дастаткова. Паводле  вынікаў даследавання rabota.by, задаволеныя ўзроўнем свайго даходу 20%, а не задаволеныя — 58%. Найбольш незадаволеных сярод спецыялістаў (60,6%), галоўных спецыялістаў (59%), рабочых (58,3%). Незадаволеных сваімі заробкамі кіраўнікоў — 53%.

Разам з тым амаль палова апытаных была б задаволеная, каб ім плацілі ад 2,4 да 4 тысяч беларускіх рублёў.

эж