Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы назваў выбары ў Беларусі адным з выклікаў у перыяд польскага старшынства ў ЕС

06.12.2024 08:22
Сярод іх – вайна ва Украіне, палітычная дэстабілізацыя вакол Еўропы і ў самой Еўропе, палітычныя крызісы ў найбуйнейшых краінах ЕС, падзеі ў Грузіі, Паўднёвай Карэі, Сірыі, сектары Газа, а таксама будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
     -   , , 5  2024 .
Старшыня Еўрапарламента Рабертай Метсола і прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, Варшава, 5 снежня 2024 г. PAP/Marcin Obara

У чацвер, 5 снежня на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы са старшынёй Еўрапарламента Рабертай Метсолай, якая наведвае Варшаву, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск назваў галоўныя выклікі, з якімі, на яго погляд, ЕС давядзецца сутыкнуцца падчас польскага старшынства ў Супольнасці ў першай палове 2025 года. 

Сярод іх – вайна ва Украіне, палітычная дэстабілізацыя вакол Еўропы і ў самой Еўропе, палітычныя крызісы ў найбуйнейшых краінах ЕС, падзеі ў Грузіі, Паўднёвай Карэі, Сірыі, сектары Газа, а таксама будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

«Усё гэта паказвае нам, у які цяжкі гістарычны момант нам давядзецца працаваць дзеля бяспекі Еўропы», – заявіў Дональд Туск.

Таксама прэм’ер Польшчы закрануў сваю ідэю часова прыпыніць права на прытулак, што, як мяркуе выданне. «Не ўсе ў захапленні ад польскіх ініцыятыў, напрыклад, магчымасці прыпынення падачы заяў аб наданні прытулку. Гэта таксама было пацверджана на сённяшняй сустрэчы, але Польшча, безумоўна, будзе праводзіць тут жорсткую палітыку», – заявіў прэм'ер Дональд Туск.

Пры гэтым, як заявіў кіраўнік Упраўлення ў справах замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч, стратэгія не закране «абсалютную большасць беларусаў», якія «легалізаваліся або плануюць легалізавацца» ў Польшчы.

belsat.eu/эж