Беларуская Служба

Фільм «Пад шэрым небам» пра Кацярыну Андрэеву пакажуць у польскіх кінатэатрах

12.03.2025 11:02
Кінастужка расказвае пра гісторыю журналісткі Лены Антонавай і Іллі Ігарава, сужэнцаў, якія і сталі ўвасабленнямі Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.
Кадр трэйлера фільма "Пад шэрым небам".

У польскіх кінатэатрах ён будзе паказаны з 28 сакавіка, паведаміла ў сваім фэйсбуку рэжысёрка Мара Тамковіч, што заўважыла Наша Ніва.

Кінастужка расказвае пра гісторыю журналісткі Лены Антонавай і Іллі Ігарава, сужэнцаў, якія і сталі ўвасабленнямі Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.

Усё пачынаецца ў мінскім таксі, дзе Алена Антонава і яе аператарка Вольга Кальцова (кіношнае ўвасабленне Дар’і Чульцовай) едуць здымаць пратэсты на Плошчы перамен. Дзеля бяспекі журналісткі працуюць з жылой кватэры, і ў нейкі момант міма іх пралятае дрон сілавікоў. Алена разумее, што іх маглі заўважыць, але вырашае застацца ў кватэры, каб не спыняць стрым — вядома, усё сканчаецца ўварваннем сілавікоў.

За стрым з Плошчы Перамен Кацярына Андрэева атрымала два з паловай гады калоніі, але з турмы не выйшла, яе потым асудзілі яшчэ на восем гадоў калоніі, яе мужа Ігара Ільяша затрымалі ўвосень мінулага года і таксама будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі».

яс