Беларуская Служба

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

13.03.2025 15:01
Беларускі дыктатар адправіўся з першым пасля «выбараў» афіцыйным візітам у Маскву.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр ЛукашэнкаPAP/EPA/MAXIM SHEMETOV/POOL

Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Маскву з першым пасля «выбараў» афіцыйным візітам. Перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным беларускі дыктатар пракаментаваў амерыканскую прапанову аб перамір'і ва Украіне, паведамляе «Наша Ніва».

«Гэта абсалютна дакладна: у амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу», - канстатаваў Лукашэнка, дадаючы, што паводле яго «Украіна, хутчэй за ўсё не пагодзіцца на перамір'е, а «Курская вобласць будзе вызваленая за некалькі дзён».

Уладзімір Пуцін на сустрэчы адзначыў, што адносіны паміж Расіяй і Беларуссю з’яўляюцца братнімі ў прамым сэнсе слова і могуць быць прыкладам для іншых краін.

Таксама ён сказаў, што чакае Лукашэнку 9 траўня на святкаванні Дня Перамогі ў Маскве. А да гэтага Лукашэнка возьме ўдзел у форуме ў Валгаградзе, дзе таксама будуць прысутнічаць іншыя кіраўнікі дзяржаў.

Прэсавая служба Лукашэнкі паведамляла, што падчас візіту ў Маскву будзе падпісаны пакет дакументаў, а таксама «шэраг іншых захадаў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам».

аз

Пуцін прыме Лукашэнку на бягучым тыдні

10.03.2025 08:10
Папярэдні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 25–26 снежня ў Санкт-Пецярбургу на паседжанні Еўразійскага эканамічнага саюза.