Беларуская Служба

Беларускую мову дадалі ў папулярны генератар субтытраў

26.03.2025 12:01
Пра даданне беларускай мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мабільная праграма Сaptions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі дадатку заўважылі, што беларуская з’явілася ў спісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы, паведамляе «Свабода».



З'яўленне беларускай мовы ў Сaptions цяпер дае магчымасць кожнаму не толькі генераваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах.

Пра даданне беларускай мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі. Напярэдадні Сaptions выпусціла апавяшчэнне:

«Мне прыемна абвясціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Вельмі дзякуем вам за галасаванне і цярпенне!».

аз