Беларуская Служба

Тысячы беларусаў пазбаўленыя бацькоўскіх правоў

04.04.2025 11:02
Мінулы 2024-ы год стаў рэкордным за 10 год па дадзеным паказчыку. 
Ілюстрацыйнае фотаImage by Victoria from Pixabay/CC0

Больш за 3 тысячы беларусаў пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, паведамляе «Еўрарадыё». За 2024 год такіх стала больш на 350 чалавек, і гэта рэкордны за 10 гадоў паказчык.

Згодна з лічбамі Белстата, на 2024-м пазбаўленымі бацькоўскіх правоў былі 3155 чалавек. У 2023-м іх было 2776. А ў 2020-м  — 2,5 тысячы.

З 2020-га пазбаўленне бацькоўскіх правоў ці пагроза гэтым стала адным са шматлікіх спосабаў рэжыму ціснуць на нязгодных з палітыкай Лукашэнкі беларусаў, нагадвае «Еўрарадыё».

Крыніца: «Еўрарадыё»/юл