У Расіі ў вышуку знаходзіцца больш за 4 тыс. 700 грамадзян Беларусі.
На абнаўленне базы грамадзян, якіх шукае расійская паліцыя, звярнула ўвагу «Медиазона Беларусь». Выданне падлічыла, што за апошнія пяць месяцаў у базе з'явілася 1 тыс. 200 новых прозвішчаў. Гэта журналісты, палітыкі, актывісты, эксперты, праваабаронцы, людзі культуры і добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну.
Праверыць сваё прозвішча можна ўнізе старонкі на партале «Медиазона Беларусь».
вс