У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», якое публікуе Міністэрства інфармацыі, зноў дадалі новыя пастановы судоў. Сярод новых пазіцый – асабістая старонка музыканта Алеся Дзянісава на Facebook і VK. Дзянісаў – гродзенскі музыкант, заснавальнік і лідар гуртоў «КальЯн», «Людзі на балоце» і «Dzieciuki», аўтар сольных альбомаў. Адметна, што старонкі і песні яго гуртоў у спіс не трапілі, паведамляе «Белсат».
Таксама ў спіс нядаўна ўключылі сайт папулярнага рэгіянальнага выдання «Медыя-Палессе»; сайт «E-petitions.by», старонкі праекту ў Telegram, VK, Youtube і «Аднакласніках»; сайты даследчага цэнтру BEROC і яго старонкі ў Instagram, Facebook, LinkedIn, Telegram і Youtube; ананімны Telegram-канал «Ник и Майк»; шэраг старонак беларускіх эмігрантаў; сайт выбранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай і яе TikTok, а таксама сайт падтрыманага ёю праекту Канстытуцыі, мноства прыватных старонак беларусаў.
Спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» – гэта спіс матэрыялаў, якія былі названыя «экстрэмісцкімі» ў пастановах судоў. Спіс вядзе Міністэрства інфармацыі, але што дадаваць у спіс, вызначаюць, прынамсі фармальна, суды.
вс