Чакаецца, што на волю выйдуць каля 8 тысяч асуджаных. Заяўлялецца, што амністыя закране новую катэгорыю асуджаных. Аднак каго менавіта, пакуль невядома.
Папярэднія амністыі не распаўсюджваліся на палітвязняў. У 2024 годзе і сёлета было некалькі памілаванняў палітзняволеных з боку Лукашэнкі. Апошняе памілаванне групы палітвязняў (восем чалавек) адбылося 24 студзеня, напярэдадні «выбараў».
вх