Наталля Судлянкова зрабіла гэта 1 мая — апошні магчымы дзень перад прымусовай дэпартацыяй, паведамляе Наша Ніва. Па інфармацыі чэшскага выдання Seznam Zprávy, Судлянкова спачатку накіравалася ў Стамбул, а там перасела на самалёт у Маскву.
2 мая журналістка прызналася чэшскім журналістам, што знаходзіцца на мытні ў Маскве.
Чэхія загадала Судлянковай пакінуць краіну, але яна сама магла абраць, куды ехаць.
НН/ав