Беларуская Служба

Прадстаўніца АПК па сацпалітыцы ў Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў: Не будзьце абыякавымі!

05.05.2025 11:45
Вольга Зазулінская нагадала, што ў Беларусі жывуць 560 тысяч людзей з інваліднасцю, больш за 30 тысяч з іх – дзеці.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацпалітыцы Вольга Зазулінскаяt.me/CabinetBelarus

«У Беларусі жывуць 560 тысяч людзей з інваліднасцю, больш за 30 тысяч з іх – дзеці. Яны сутыкаюцца з побытавымі і медыцынскімі цяжкасцямі, з бар’ерамі – фізічнымі, юрыдычнымі, сацыяльнымі. Часта не могуць рэалізаваць нават свае базавыя правы. Пры гэтым голас людзей з інваліднасцю не чутны, а незалежныя ініцыятывы і СМІ, якія маглі б ім дапамагчы, знішчаюцца», - падкрэсліла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацпалітыцы Вольга Зазулінская з нагоды Міжнароднага дню барацьбы за правы інвалідаў.



Паколькі, паводле прадстаўніцы АПК, у Беларусі пакуль няма сапраўды сацыяльна арыентаванай дзяржавы «застаецца спадзяванне на супольнасць і яе салідарнасць».

«Таму мы заклікаем: не будзьце абыякавымі. Побач з намі – людзі, якія праз інваліднасць і адначасова праз рэпрэсіі апынуліся ў выключна цяжкай сітуацыі», - заявіла Вольга Зазулінская.

Яна таксама нагадала, што на платформе дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» адкрыты збор, які можа стаць для іх шанцам на лепшае жыццё.

«Далучайцеся. Кожны ваш унёсак – крок да больш справядлівага і чалавечнага свету», - заклікала прадстаўніца АПК па сацпалітыцы.

аз

Святлана Ціханоўская падзякавала ўладам ЗША пра вызваленне Юрася Зянковіча

01.05.2025 14:10
«Вызваленне аднаго - гэта крок наперад. Але нашая мэта - свабода для ўсіх», - напісала Святлана Ціханоўская.