Беларуская Служба

У Беларусі налічваецца не менш за дзевяць палітвязняў з інваліднасцю

05.05.2025 15:15
Паводле  падлікаў праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі налічваецца 1196 вязняў сумлення.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/BRAIN STORM

5 траўня па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасцю. У гэты дзень у зняволенні ў Беларусі знаходзіцца мінімум дзевяць палітзняволеных з інваліднасцю, паведамляе ПЦ «Вясна»

У гэты спіс уваходзяць:

- Аляксандр Кісель (прымусовае псіхіятрычнае лячэнне)

- Аляксандр Парэцкі (асуджаны на тры гады)

- Сяргей Франчук (чатыры гады)

 - Уладзімір Гундар (20 гадоў)

- Марэт Валюк (тэрмін невядомы)

- Ігар Шумілаў (чатыры гады і шэсць месяцаў)

- Галіна Дзербыш (20 гадоў)

- Аляксандр Краўчук (чатыры гады і шэсць месяцаў)

- Станіслаў Таспаеў (чатыры гады)

Некаторыя людзі з інваліднасцю былі вызваленыя пасля некалькіх хваляў памілавання. З ліпеня 2024 года па студзень 2025-га ў Беларусі адбылося дзесяць хваляў памілаванняў, у выніку якіх на волю выйшлі больш за 250 палітвязняў.

Паводле  падлікаў праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі налічваецца 1196 вязняў сумлення.

эж