Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка памілаваў 42 «экстрэмістаў»

08.05.2025 14:31
Усяго на сённяшні момант з ліпеня 2024 года па памілаванні вызвалілі 300 палітвязняў.
ТурмаShutterstock/FotoDax

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі Аляксандр Лукашэнка вырашыў памілаваць 42 асобы, асуджаныя за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, паведаміла прэс-служба дыктатара 7 траўня.



Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. З іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое - шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.

Паводле прэс-службы, усе яны хадайнічалі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ў зробленым.

«Вясна» нагадвае, што папярэдняя хваля памілаванняў палітвязняў адбылася 24 студзеня 2025 года. Тады вызвалілі восем чалавек, з якіх тры жанчыны. Усяго на сённяшні момант з ліпеня 2024 года па памілаванні вызвалілі 300 палітвязняў.

аз

БАЖ і Марыя Калеснікава атрымаюць нямецкую Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека

08.05.2025 07:08
Гэта прызнанне з боку міжнароднай супольнасці таго, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі патрабуе дадатковай увагі.

КДБ дадало яшчэ 10 чалавек у «спіс тэрарыстаў» 

08.05.2025 11:20
Вось ужо 5 год рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае гэты спіс як рэпрэсіўны інструмент супраць іншадумцаў.