Беларуская Служба

У Магілёве падлеткі паказвалі сярэдні палец падчас салюту на 9 траўня

11.05.2025 11:09
Сілавікі затрымалі маладзёнаў і прымусілі прасіць прабачэння.
       9
Падлеткі паказвалі сярэдні палец падчас салюту на 9 траўня ў Беларусіscreenshot z TikTok

Падлеткаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты на фоне салюту 9 траўня ў Магілёве, прымусілі выбачыцца, ім пагражае прафілактычны ўлік, паведамляе  партал «Позірк. Навіны пра Беларусь».

Відэазапіс з выбачэннямі падлеткаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты на фоне салюту 9 траўня ў Магілёве, апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі.

Сітуацыя ўзнікла праз апублікаваны ў «ЦікТоку» кароткі відэаролік, на якім група дзяцей сустракае святочны салют паднятымі сярэднімі пальцамі.

«Цяпер усе непаўналетнія будуць пастаўленыя на прафілактычны ўлік, а тыя, хто дасягнуў 14 гадоў, — яшчэ і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства», — гаворыцца ў паведамленні блізкага да сілавікоў тэлеграм-каналу.

У тэксце заяўлена, што «9 траўня для кожнага беларуса — не проста дата, а асабістае свята, якое звязвае мінулае і сучаснасць», і падкрэсліваецца, што дзеці «не ведаюць, што такое вайна, але павінны ведаць, якім коштам заваяваны мір, і шанаваць гэта».

Крыніца: «Позірк. Навіны пра Беларусь»/юл