Беларуская Служба

Стала вядома, чаму ў беларускіх крамах знікла цыбуля

15.05.2025 12:50
У гандлёвых установах часта можна знайсці чырвоную расійскую цыбулю.
ЦыбуляCouleur/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія пакупнікі заўважылі, што следам за бульбай з крамаў знікла айчынная цыбуля. У гандлёвых установах часта можна знайсці чырвоную расійскую цыбулю, а беларускай няма.

У каментары выданню tochka.by прадстаўнікі гандлёвых сетак патлумачылі, што згодна з пастановай ураду «Аб стабілізацыйных фондах тавараў» цыбуля павінна там быць па красавік уключна. А ў маі ў запасах застаюцца толькі караняплоды.

«У маі стабілізацыйны фонд ужо не абавязаны пастаўляць цыбулю ў гандлёвыя аб'екты, яе няма ў сховішчах. Да таго ж мінулы год у Беларусі для цыбулі быў неўраджайным. І тое, што заклалі, было далёка не лепшай якасці: цыбуліны дробныя, хутка пачыналі псавацца», — цытуе партал крыніцу, знаёмую з сітуацыяй на рынку.

Згодна з іншай пастановай беларускага ўраду, гранічная цана цыбулі ў рознічным гандлі складае 2 руб. 25 кап. – прычым як за тавар айчынны, так і імпартны. Аднак закупачны кошт імпартнай цыбулі не дазваляе гандлю прадаваць яе па гэтай адпускной цане. Таму ў продаж паступаюць толькі тыя віды цыбулі, цэны на якія не рэгулююцца дзяржавай.

вс