Беларускі футбольны трэнер Аляксей Шпілеўскі, які развітаўся з кіпрскім клубам «Арыс», адмовіў маскоўскаму «Дынама». У Расіі яму прапанавалі заробак у 2 млн еўра, паведамляе Тэлеграм-канал «Спорт Беларусі».
Аялксей Шпілеўскі. Крыніца: t.me/arislimassol
Паводле паведамленняў польскіх СМІ, паслугамі Шпілеўскага зацікаўленыя клубы «Гурнік Забжэ» і «Краковія». Раней таксама паведамлялася, што ў супрацоўніцтве з беларускім трэнерам зацікаўленая варшаўская «Легія».
вс