Беларуская Служба

Лукашэнка сустракаецца з расійскім міністрам абароны

16.05.2025 11:01
У Беларусь з працоўным візітам прыбыў Міністр абароны Расійскай Федэрацыі Андрэй Белавусаў.
На аэрадроме расійскага міністра абароны сустракае лукашыст Віктар ХрэнінАртём Берестень, «Ваяр»/@modmilby

У Мінск прыбыў міністр абароны Расіі Андрэй Беларусаў, на аэрадроме расійскага калегу сустракае лукашэнкаўскі Міністр абароны генерал Віктар Хрэнін.

Беларускае Міністэрства абароны паведаміла, што ў Мінску кіраўнік ваеннага ведамства Расіі плануе прыняць удзел у шэрагу перагавораў.

Пазней стала вядома, што Белавусаў сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага ўзурпатара. 

«Пакуль усе сочаць за палітычным серыялам у Стамбуле, Лукашэнка сустракаецца з Белавусавым. Супадзенне?» - так гэтую сустрэчу анансаваў Telegram-канал «Пул першага».

Сустрэча праходзіць непублічна, «за зачыненымі дзвярыма».

Крыніца: Министерство обороны Республики Беларусь/юл